Адольф Белакоз


Free Web Hosting with Website Builder

Адольф БЕЛАКОЗ (каля 1826, маёнтак Лешна Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобл. - 1895, паводле іншых звестак 1865; Сібір), выдавец, мемуарыст.

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Служыў у Гродзенскім цывільным судзе. У пачатку 1860-х г. жыў у Беластоку. Уваходзіў у канспіратыўную арганізацыю «чырвоных». У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў (разам з Б. Шварцэ) некалькі рэвалюцыйных выданняў, сярод іх - «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў» (вядомы 4 нумары; па сутнасці, гэта было першае перыядычнае выданне на беларускай мове). У пачатку 1863 стаў паўстанцкім начальнікам Беластока. У красавіку 1863 арыштаваны і знаходзіўся пад следствам. Пасля вызвалення быў пад наглядам паліцыі. Зноў арыштаваны ў чэрвені 1863; высланы ў Пермскую губ. Праз год паводле пастановы ваеннага суда сасланы ў Сібір. Напісаў успаміны пра перыяд 1862-1865: пра беластоцкую падпольную арганізацыю, зняволенне ў Віленскай турме, ссылку ў Сібір. Рукапіс мемуараў загінуў.


Літ.:

Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 19-24   Революционная Россия и революционная Польша. М., 1967. С. 39-63   Кісялёў Г. В. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 136-145   ЭГБ, т. 1.

Крыніца

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9






Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History